«Запясочча» ўзбуйняецца
Рэарганізацыя яшчэ аднаго сельскагаспадарчага прадпрыемства зараз праводзіцца ў раёне.
Згодна рашэння райвыканкама гэты працэс адбываецца ў КСУПе «Запясочча». Да гэтага камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства далучаецца ПСУП «Агра-Ураджай», якое выйшла са складу адкрытага акцыянернага таварыства «Тураў». Зараз у аб’яднанай гаспадарцы працуе камісія па перадачы і ўліку маёмасці.
С. МІКАЛАЕЎ.