Свята працы

Першамайскае свята – даўно можна аднесці да народных традыцый. Ужо не адно стагоддзе, якія б не былі палітычныя сістэмы, яно адзначаецца ў многіх краінах свету. І гэта невыпадкова, бо падчас яго рабочы чалавек у поўны голас заяўляе аб сваіх правах на працу, на яе годныя ўмовы і іншае. Менавіта адстойванне інтарэсаў працоўных — ёсць асноўная мэта і прафсаюзаў.


Канешне, за час, калі Першага мая святкавалі ўпершыню, многае змянілася, пачынаючы ад формы і арганізацыі святкавання гэтага дня, лозунгаў і патрабаванняў, але галоўная яго сутнасць засталася. Гэта стваральная праца. Так, нездарма менавіта першы дзень мая ў нашай краіне лічыцца Святам працы. Працы пад мірным небам на карысць грамадству. Зразумела, што ў залежнасці ад занятку і віду дзейнасці, кожны па свойму будзе адзначаць гэты дзень. Вяскоўцы ж сустрэнуць яго на сваіх працоўных месцах. Такая спецыфіка іх дзейнасці. Тым больш што зараз у працаўнікоў вёскі гарачая пара. Ідзе пасяўная і яе патрэбна завяршыць у вызначаныя тэрміны. Менавіта сваім стараннем у першы дзень мая працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў яшчэ на адзін крок наблізяцца, вобразна кажучы, да фінішнай прамой. Бясспрэчна, на месцах кіраўнікамі гаспадарак сумесна з прафсаюзнымі лідарамі нямала робіцца для таго, каб для работнікаў сельгаспрадпрыемстваў на вытворчасці былі створаны годныя і бяспечныя ўмовы працы. Гэта не менш важна, бо чалавек павінен прыйсці на працу здаровым і вярнуцца да сям’і таксама здаровым. Скажу, што не ўсё пакуль у гэтым плане ўдаецца паспяхова, але і відавочных перамен таксама адмаўляць нельга. Усе ўдзельнікі пасяўной забяспечаны спецвопраткай і сродкамі аховы. Прайшлі людзі і навучанне асновам бяспечнай працы. Ды і ўмовы яе палепшыліся. У гаспадаркі паступіла за апошні час многа сучаснай камфартабельнай тэхнікі, абнавіліся вытворчыя аб’екты, бытавыя пакоі і душавыя, класы па тэхніцы бяспекі і іншае. Усе ўдзельнікі пасяўной сёлета забяспечваюцца гарачым харчаваннем. Ды і ў будучыя кампаніі яго арганізацыя будзе толькі ўдасканальвацца. Усё гэта таксама адыгрывае сваю ролю ў паляпшэнні спраў на вытворчасці.


Хаця Першамай і называецца Святам працы, але ж не толькі хлебам адзіным жыве чалавек. Канешне, што ў гэты дзень члены прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса раёна прымуць удзел і ў досугавых мерапрыемствах. Каманда сельгасвытворцаў раёна выступіць у спартыўных спаборніцтвах. Райкамам прафсаюза ўжо закуплены прызы для лепшых спартсменаў. Спадзяюся, што і старшыні прафсаюзных камітэтаў пярвічных арганізацый сельгаспрадпрыемстваў ушануюць сваіх ветэранаў працы, прафсаюзнага руху. Усё ж іх ролі ў станаўленне гэтага свята адмаўляць нельга. Ды і сваёй працай яны красамоўна даказалі, што маюць на гэта поўнае права.


Менавіта словы віншаванняў з гэтым вялікім святам усім работнікам аграпрамысловага комплекса раёна хочацца выказаць і мне. Са святам, усім здароўя, поспехаў у працы.


С.МЕСНІКОВІЧ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.