Стаўка – на тэхнічнае пераўзбраенне

У адкрытым акцыянерным таварыстве “Тураў” для павелічэння вытворчасці прадукцыі, пашырэння асартыменту і росту яе рэалізацыі вырашана правесці тэхнічнае пераўзбраенне тэхналагічных ліній па выпуску асноўных відаў прадукцыі, абнавіць і ўдасканаліць тарную ёмістасць.


З гэтай мэтай быў арганізаваны тэндэр і хутка адкрыецца фінансаванне.


Па-ранейшаму асноўнымі відамі прадукцыі на заводзе застаюцца зялёны гарошак і цукровая кукуруза, якія займаюць у агульным аб’ёме вытворчасці мясцовай прадукцыі да 80 працэнтаў. Прычым сёлета з чатырох асноўных гатункаў гарошка ўпор будзе зроблены на прадукцыю вышэйшага і першага. Паспяхова завяршаецца ў таварыстве і сезон кансервацыі бярозавага соку.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.