Падарылі вёскам свята

Выязная брыгада аўтаклуба, якім кіруе Любоў Феакцістава, і члены аматарскага клуба аб’днання “Клопат” наведалі нядаўна жыхароў вёсак Поўчын, Князь-Бор, Загацце і Вільча Людзяневіцкага сельсавета. Як доўгачаканых, жаданых гасцей сустракалі тут іх людзі, задавалі пытанні, дзякавалі, прасілі прыязджаць часцей.


У населеных пунктах перад прысутнымі з інфармацыяй “Чарнобыль — наш боль” выступіла супрацоўніца раённай бібліятэкі Марына Шышанкова. Работнік раённага аддзела па назвычайных сітуацыях Аркадзь Лагун расказаў аб мерах супрацьпажарнай бяспекі, прывёў канкрэтныя прыклады і лічбы. Затым з канцэртнай праграмай выступіў народны ансамбль песні “Асалода”, у рэпертуары якога шмат беларускіх, рускіх і ўкраінскіх песень.


С. ВЕЧАРОВЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.